Што такое ініцыятыва?

Гэта грамадская некамерцыйная арганізацыя, праект або група, якая дзейнічае на карысць грамадства.

Тры асноўныя каштоўнасці:

  1. Ініцыятыва павінна быць некамерцыйнай. Гэта значыць, што яе дзейнасць перш за ўсё накіравана на паляпшэнне грамадства.
  2. Нам важна дапамагаць ініцыятывам, якія імкнуцца стварыць супольнасць, развіваюць унутранае самакіраванне.
  3. Ініцыятыва, якой трэба дапамога, адкрытая, як для патэнцыйных удзельнікаў, так і для каманды Лічбавай Майстэрні.
Skills

Чым мы можам дапамагчы?

Works
  • Адрамантаваць або стварыць сайт.
  • Зрабіць дызайн плаката, банера, лагатыпа і г.д.
  • Напісаць мабільнае прыкладанне.
  • Пераставiць аперацыйную сістэму.
  • Перакласці вэб-сэрвіс або зрабіць урок па лічбавай бяспецы.

Гісторыі ініцыятыў

Ліга добраахвотнай
працы моладзі

Скрыншот сайта Ліга добраахвотнай працы моладзі

Каманда арганізацыі ладзіць праграмы па ахоўве традыцый студэнцкіх атрадаў і развіццё дабравольніцкага (валанцёрскага) руху сярод моладзі Беларусі.

Клубны дом
"Крылы Надзеі"

Скрыншот сайта Клубны дом Крылы Надзеі

Пляцоўка для рэабілітацыі людзей з псіха-фізічнымі адхіленнямі. Тут удзельнікі практыкуюць сацыяльную уключанасць і ўзаемадапамогу.


Komnata 3/0/2

Скрыншот сайта Комната 302

Месца, якое злучае некалькі грамадскіх арганiзацый: Фiальту, Згуртаванне Беларускіх студэнтаў і Мінскую ўрбаністычную платформу.

Як мы працуем з ініцыятывамі?

  • Тэлефануем вам і высвятляем неабходнае ў задачы.
  • Шукаем валанцёра або самі прыступаем да задачы (калі ў каманды ёсць рэсурсы).
  • Сочым за прагрэсам працы над задачай і дапамагаем вырашаць непаразуменні з валанцёрам, калі такія ўзнікаюць.
hell circle

Каштоўнасці ў супрацы

  • Ствараем супольнасць айці-валанцёраў, якія ў патрэбны момант дапамогуць вашай задачы.
  • Любую ініцыятыву, якая да нас звернецца, мы разглядаем як партнёраў. Рашаем задачы разам напрацягу ўсяго ўзаемадзеяння. Варта памятаць, што мы не з’яўляемся сэрвісам або фірмай па стварэнню сайтаў.
  • У выніку нашай дапамогі, валанцёр і ініцыятыва ўзаемна перадаюць і атрымліваюць веды ў падтрымцы сваёй лічбавай інфраструктуры ў будучым, напрыклад, ініцыятыва ўмее размаўляць з айці-валанцёрамі, фармуляваць ім задачы.
запытай дапамогу

Хочаш атрымліваць штомесяцовыя навіны?
Падпішыся!