Вы праграміст
Вы — распрацоўнік сайтаў або мабільнага прыкладання, адмысловец у інфармацыйнай бяспецы, графічны дызайнер, SEO-спецыяліст ці перакладчык, і калі вы жадаеце падзяліцца сваімі ведамі ды часам з іншымі грамадскімі ініцыятывамі — вы патэнцыйны ўдзельнік валанцёрскага руху.

Вы ініцыятыва
Вы — лідар ініцыятывы, або пачынальнік некамерцыйнага праекту, або вам проста не стае ведаў у ІТ-галіне для вырашэння праблем вашага двара, мястэчка — вы патэнцыйны спажывец валанцёрскіх паслуг.

Месца сустрэчы — Лічбавая майстэрня
Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць ІТ-валанцёрства ў Беларусі.
Гэта месца, дзе
- Грамадскія ініцыятывы могуць выкласці сваю лічбавую патрэбу.
- Айці-валанцёры могуць абраць цікавую для сябе задачу, знайсці для сябе шмат карысных знаёмстваў і новы досвед.
- Вы можаце пракансультавацца ў каманды Майстэрні па вашым лічбавым патрэбам.

Статыстыка
валанцёрства
праектаў
валанцёраў
Гісторыі ініцыятыў
Ліга добраахвотнай
працы моладзі

Каманда арганізацыі ладзіць праграмы па ахове традыцый студэнцкіх атрадаў і развіццё дабравольніцкага (валанцёрскага) руху сярод моладзі Беларусі.
Клубны дом
"Крылы Надзеі"

Пляцоўка для рэабілітацыі людзей з псіха-фізічнымі адхіленнямі. Тут удзельнікі практыкуюць сацыяльную ўключанасць і ўзаемадапамогу.
Komnata 3/0/2

Месца, якое злучае некалькі грамадскіх арганiзацый: Фiальту, Згуртаванне Беларускіх студэнтаў і Мінскую ўрбаністычную платформу.
Гісторыі валанцёраў
Зміцер Буймістраў,
фронт-энд

“Лічбавая Майстэрня — гэта месца, дзе набіраюцца вопыту. Тут людзі атрымліваюць навыкі, якія будуць карыснымі на рэальных праектах”.
Анастасія Фрост,
дызайнерка

"IT-валанцёрства - гэта добрая магчымасць раскрыць сябе, знайсці аднадумцаў і зрабіць нешта карыснае для тых, хто не мае патрэбных рэсурсаў."
Святлана Коцікава,
бізнэс-аналітык

“Поспех валанцёрскага праекта залежыць ад асабістай адказнасці. Усе павінны быць гатовыя да працы і быць уключанымі ў працэс”.
А навошта гэта ўсе ўвогуле патрэбна?
Узмоцняцца сацыяльныя сувязі і абмен ведамі паміж тэхнічнымі адмыслоўцамі ды грамадскімі актывістамі.
Праз абмен каштоўнасцямі і культураю паміж сеткавымі жыхарамі, гікамі, нэрдамі і сацыяльнымі наватарамі пашырыцца важнасць лічбавых каштоўнасцяў і правоў, такіх як прыватнасць, права на развіццё, пераадоленне лічбавай дыскрымінацыі праз паляпшэнне сваіх лічбавых ведаў.
Як вынік развіццё краіны будзе больш устойлівым. Для тых, хто любіць шмат літар глядзіце старонку задумы на Фаланстэры.