Бягучыя праекты
Модуль данэйту
“Doika”

Модуль для прыёму ахвяраванняў некамерцыйнымі арганізацыямі ў адзін клік праз свой сайт. Прызначэнне - спрасціць збор сродкаў.
Мадэрнізацыя
блога ЛМ

Удасканаленне дзейнасці блога Лічбавай Майстэрні, пляцоўкі "айці па-беларуску". Праца тычыцца візуальнага і функцыянальнага паляпшэння блога.
Балбатун

Анлайн чат - вэб-прыкладанне, якое дазваляе наведвальнікам сайта ўзаемадзейнічаць з удзельнікамі каналаў слэка. .
Фаланстэр 2.0

Паляпшэнне сайта falanster.by. Праект па інтэграцыі новых сэрвісаў на сайт. Сярод мэтаў - забяспечыць большую бачнасць дзейнасці арганізацыі.
Гік-лаўка

Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў. Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту blank і DIY.
Мапа грамадскіх
прастораў

Інтэрактыўная карта грамадскіх прастораў і арганізацый. Мэта праекта - зрабіць пошук супольнасцяў зручным, а працу арганізацый - больш адкрытай.
Як мы працуем?
Хаця кожны праект, за які бярэцца Лічбавая майстэрня, знаходзіцца на асобнай дошцы, першае знаёмства навічок супольнасці можна атрымаць на ўводнай дошцы #айціваланцёр.
Каманда Майстэрні працуе праз слэк. Мы ствараем для кожнай тэмы або вялікай задачы асобыя каналы і інтэгруем іх з іншымі сэрвісамі. Ёсць асноўны канал #dig_lab, куды запрашаем зацікаўленых айціваланцёраў.