Толькі ўяві: ты, душэўны і сябравіты, жадаеш накарміць смачнымі дранікамі
ўвесь
навакольны свет. Гатаваць
самому, канешне, сэнсу няма, а вось навучыць рэцепту – справа іншая. Ты робіш дранікаблог, куды ўжо гатовы
дадаць чыёсьці відэа, прышпільныя фатаграфіі з інета і пашагавыя інструкцыі, што распрацаваў кулінар
з лепшай у горадзе сталоўкі. І ўсё бы добра, але капірайт глядзіць на цябе і ціхенька кажа: “Ну-ну,
паспрабуй
- я пагляджу”.
Што такое Creative Commons?
“А вось і паспрабую”, – аднойчы дзёрзка адказаў капірайту прафесар права Лорэнс Лессіг. І ў
2001 годзе
ён даў дарогу Creative Commons (CC) - некамерцыйнай арганізацыі, што стварыла бясплатныя
для выкарыстання публічныя ліцэнзіі. З дапамогай гэтых ліцэнзій аўтары могуць даступна і
зразумела
выказваць сваю волю адносна твораў і распаўсюджваць іх шырэй і вальней.
Чаму Фаланстэр займаецца гэтым?
Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне
за сабой больш адкрыты доступ да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у
Беларусі
(хэштэг #ccbelarus). Мы верым, што за ліцэнзіямі СС крыецца будучыня ўзаемаадносін паміж аўтарамі
і карыстальнікамі, а капірайт - гэта застарэла, нягнутка і нямодна. Дзеля міру ў аўтарскім
свеце мы актыўна
спрыяем даследаванням, вывучэнню прымянення юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць
бар'еры капірайту.
Яшчэ загаловак
Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне
за сабой больш адкрыты доступ да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у
Беларусі