Толькі ўяві: ты, душэўны і сябравіты, жадаеш накарміць смачнымі дранікамі ўвесь навакольны свет. Гатаваць самому, канешне, сэнсу няма, а вось навучыць рэцепту – справа іншая. Ты робіш дранікаблог, куды ўжо гатовы дадаць чыёсьці відэа, прышпільныя фатаграфіі з інета і пашагавыя інструкцыі, што распрацаваў кулінар з лепшай у горадзе сталоўкі. І ўсё бы добра, але капірайт глядзіць на цябе і ціхенька кажа: “Ну-ну, паспрабуй - я пагляджу”.

Што такое Creative Commons?

“А вось і паспрабую”, – аднойчы дзёрзка адказаў капірайту прафесар права Лорэнс Лессіг. І ў 2001 годзе ён даў дарогу Creative Commons (CC) - некамерцыйнай арганізацыі, што стварыла бясплатныя для выкарыстання публічныя ліцэнзіі. З дапамогай гэтых ліцэнзій аўтары могуць даступна і зразумела выказваць сваю волю адносна твораў і распаўсюджваць іх шырэй і вальней.

Чаму Фаланстэр займаецца гэтым?

Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне за сабой больш адкрыты доступ да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэштэг #ccbelarus). Мы верым, што за ліцэнзіямі СС крыецца будучыня ўзаемаадносін паміж аўтарамі і карыстальнікамі, а капірайт - гэта застарэла, нягнутка і нямодна. Дзеля міру ў аўтарскім свеце мы актыўна спрыяем даследаванням, вывучэнню прымянення юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту.

Яшчэ загаловак

Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне за сабой больш адкрыты доступ да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі

Стань валанцёрам!